Арганізатара мітынга прадпрымальнікаў , які адбыўся ў Баранавічах ,
асудзілі ў Барысаве 05.08.2016 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Алесь Абрамовіч . Фота licviny.info Суддзя суда горада Барысава і Барысаўскага раёна Сяргей Герасімовіч пачаў судовае паседжанне 4 жніўня а 15- й гадзіне са скандалу . Ён выдаліў з судовай залы рэдактара і выдаўца незалежнай газеты « Барысаўскія навіны » Анатоля Букаса. Быццам гэты дзеяч сродкаў масавай інфармацыі парушаў працэсуальны парадак правядзення слуханняў па адміністрацыйнай справе паводле артыкула 23.34 КоАП РБ ў адносінах да арганізатара баранавічскага мітынга Алеся Абрамовіча. Спадар Букас віны

