Алег Корбан аштрафаваны на 805 рублёў за акцыю супраць аўтара
« Рэгнума » 17.01.2017 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Акцыя ля галоўнага корпуса БДУІР у Мінску з расцяжкай « Выкладчык Паўлавец — здраднік !». Фота Радыё Свабода . 16 студзеня суд Савецкага раёна горада Мінска пакараў лідара грамадскага аб ’ яднання « Альтэрнатыва » Алега Корбана штрафам у памеры 35 базавых велічыняў (805 рублёў ). Па інфармацыі Радыё Свабода, такое пакараньне вынесла суддзя Наталля Драчова за ўдзел актывіста 9 снежня 2016 года ў несанкцыянаванай акцыі ля будынка БДУІР . 9 снежня дзясятак сяброў « Альтэрнатывы » прыйшлі да галоўнага корпуса БДУІР у Мінску з расцяжкай « Выкладчык Паўлавец — здраднік !». Такім чынам актывісты выказалі сваё стаўленьне да аўтара правакацыйных артыкулаў на сайце « Рэгнум ».

