Трыма гадамі " хатняй хіміі " пакаралі мінчука за ўдзел у масавым
мерапрыемстве 9 жніўня мінулага года 02.11.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Мінск , 9 жніўня 2020 года . У судзе Савецкага раёна Мінска 2 лістапада вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да афіцыянта Ігара Каранеўскага . Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў , якія груба парушаюць грамадскі парадак , альбо актыўным удзеле ў іх ( арт . 342 КК РБ ). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Якунчыхін , дзяржабвінаваўца – пракурор Рабаў . З 14 верасня 2021 года Каранеўскі быў змешчаны пад варту ў СІЗА .

