Палітзняволенага актывіста з Гомеля асудзілі на 1,5 года калоніі за шэсць
каментароў у тэлеграм - чатах 22.11.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У судзе Савецкага раёна Гомеля 22 лістапада на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму па ч .1 арт . 342 ( арганізацыя дзеянняў , якія груба парушаюць грамадскі парадак ) і арт . 369 ( публічная абраза прадстаўніка ўлады ) Крымінальнага кодэкса асудзілі палітзняволенага гомельскага актывіста Яўгена Маркаўца. Суд за шэсць каментароў гамельчука ў тэлеграм - чатах доўжыўся амаль два месяцы . Пад вартай Яўген утрымліваецца ўжо паўгода . Справу разглядаў суддзя Віталь Каўбеня , дзяржабвінавачванне падтрымліваў Аляксандр Шынкароў .

