Жаночы марш у Мінску : масавыя затрыманні ( спіс )
12.09.2020 Тэгі: свабода мірных сходаў, затрыманні Затрыманні на плошчы Свабоды . Фота : " Наша Ніва ". У 15 гадзін 12 верасня на плошчы Свабоды ў Мінску пачаўся чарговы Жаночы марш . Тут паспелі сабрацца некалькі тысяч жанчын . Аднак сілавікі падагналі аўтазакі і сталі жорстка затрымліваць і разганяць удзельніц . Жанчыны акружылі бусік з сілавікамі , не даючы яму праехаць , з крыкамі : " Нас гвалцяць ", " Нас душаць !" Паведамляецца , што сярод затрыманых журналісты « Белсату » Кацярына Андрэева і Макс Калітоўскі. Іх адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС , канфіскуюць тэхніку . Таксама затрыманая Надзея Крапівіна са Свабоднага тэатра .

