Журналістаў - фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча аштрафавалі
на 20 базавых велічынь 22.04.2015 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода слова Гродзенскія журналісты - фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч 22 красавіка ў судзе Ленінскга раёна Гродна быў завершаны разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да журналістаў - фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча . Завяршэнне працэсу было нядоўгім . Суддзя Алена Пятрова зладзіла толькі прагляд матэрыялу , што быў паказаны на тэлеканале Белсат . Сюжэт , зняты Дзянісавым і Кіркевічам , быў паказаны праз тэлеканал Белсат у пачатку сакавіка і датычыў адкрыцця выставы слуцкіх паясоў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі .

