Тры гады " хатняй хіміі " прысудзілі Дзмітрыю Лекамцаву за смс -
паведамленні з пагрозамі 24.08.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Суд Мінскага раёна . Фота yandex.by У Мінскім раённым судзе 24 жніўня агучылі прысуд па крымінальнай справе ў адносінах да Дзмітрыя Лекамцава , якога вінавацілі ў пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі ( арт . 364 Крымінальнага кодэкса ). Справу разглядаў суддзя Антон Колабаў, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляла Крысціна Касінская. Пацярпелым па справе быў прызнаны Сяргей Сямёнаў, які ў суд не з ’ явіўся праз занятасць па службе .

