Ушанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскага : штогод - пратаколы і
штрафы 25.11.2016 Тэгі: адміністратыўны пераслед, акцыі, свабода мірных сходаў Акцыя ў Свіслачы , фота volkovysk.by Акцыя ўшанавання памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага , якая традыцыйна праходзіць у Свіслачы і Якушоўцы , гэтак жа традыцыйна завяршаецца складаннем пратаколаў адміністрацыйнага правапарушэння на ўсіх удзельнікаў , прычым супрацоўнікі міліцыі не абцяжарваюць сябе прадстаўленнем якіх - небудзь істотных доказаў . Так 24 лістапада ў аддзяленне міліцыі быў выкліканы слонімскі актывіст Павел Севасьцян. Паводле пратакола , ён з ’ яўляўся ўдзельнікам несанкцыянаванага масавага мерапрыемства . Аднак сам актывіст кажа , што яго не было ні на могілках , ні і ў складзе арганізаванай калоны , што прайшла да помніка Каліноўскаму , як гэта пазначылі міліцыянты , паколькі ён спазніўся на

