Юрыя Мельнікава выкінулі з выбарчай гонкі ... з другой спробы
07.11.2019 Тэгі: выбары -2019 Як паведамляе назіральніца кампаніі " Праваабаронцы за свабодныя выбары " Ірына Траццякова, 4 і 5 лістапада акруговай выбарчай камісіяй па Віцебскай - Чкалаўскай акрузе № 18 было разгледжана два звароты , накіраваных дырэктаркай філіяла « Ваенсервіс » Ларысай Шыраковай і калектывам супрацоўнікаў гэтага ж прадпрыемства . У іх заяўнікі скардзіліся на нібыта ілжывую інфармацыю , якую распаўсюдзіў у сваім тэле - і радыёзвароце да выбаршчыкаў кандыдат у дэпутаты Юры Мельнікаў - начальнік сектара кадравай і прававой работы філіяла « Ваенсервіс » РУП « Гандлёва - вытворчае ўпраўленне пры Міністэрстве абароны ».

