Чыноўнікі спалохаліся пратэсту насельніцтва і запусцілі рухавік пераследу
07.03.2017 Тэгі: адміністратыўны пераслед, акцыі, пераслед, свабода мірных сходаў Марш недармаедаў у Берасці . Фота : ПЦ " Вясна " Улады Беларусі паспешліва спрабуюць знізіць сацыяльную актыўнасць насельніцтва , звязаную з прымяненнем Дэкрэта № 3 аб сацыяльным утрыманстве . Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя метады : запалохванні і папярэджанні , штрафы і арышты , змяшчэнне ў псіхіятрычную лякарню , затрыманні і ператрусы . Берасце . 6 сакавіка адміністрацыйнымі арыштамі ад 4 да 5 сутак былі пакараныя чацвёра прадстаўнікоў анархічнага руху , якія бралі ўдзел у маршы недармаедаў 5 сакавіка . У суд іх прывезлі пасля 17 гадзін і судзілі аж да 20-30, каб менш народу магло паўдзельнічаць у судовых працэсах . У

