« Вясна » — экстрэмісцкае фармаванне .
Што трэба ведаць ? Прысуд за абразу супрацоўнікаў міліцыі - на гэты раз у Бабруйску 26.05.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Ірына Барздова . Фота : Белсат . У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 26 траўня вынесены прысуд Ірыне Барздовай , якую абвінавацілі ў абразе супрацоўнікаў міліцыі ( арт . 369 Крымінальнага кодэксу ). Справу разглядаў суддзя Васіль Галкоўскі . Пацярпелыя – намеснік начальніка аддзела міліцыі Ленінскага раёна Бабруйска , начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Сябецкі і начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Бабруйскага гарвыканкама Сяргей Рудзько.

