Чарговы прысуд паводле жнівеньскіх падзей : мужчыну асудзілі да трох
гадоў " хатняй хіміі " 09.11.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск Суд Цэнтральнага раёна Мінска . Фота : ПЦ " Вясна ". 9 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна вынесены прысуд 28- гадоваму Яўгену Н . Яго прызналі вінаватым паводле арт .342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “ хатняй хіміі ”. Мужчыну вызвалілі ў зале суда . Справу разгледзела суддзя Юлія Густыр. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Нічыпарук. Яўгена затрымалі 5 жніўня 2021 года : з таго часу ён знаходзіўся пад вартай .

