Рэха сакавіцкіх пратэстаў : пратаколы , суды , штрафы …
12.04.2017 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед Рыгор Крывіцкі ў судзе . Cуд Мазырскага раёна 11 красавіка разгледзеў адміністрацыйную справу рэгіянальнага каардынатара Руху " За Свабоду ", пенсіянера Рыгора Крывіцкага. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту , што адбылася ў Мазыры 26 сакавіка . Па інфармацыі праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна, за паўгадзіннае абмеркаванне з іншымі жыхарамі Мазыра " дармаедскага " Дэкрэту , несправядлівай пенсійнай рэформы і нішчымных заробкаў суд вынес пастанову пакараць пенсіянера штрафам у памеры 20 базавых велічынь , альбо 460 рублёў . дапоўнена

