Корбана , Сяргеенку і Жылко пакаралі арыштамі ( дапоўнена )
07.07.2014 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед Затрыманых 2 ліпеня ў Менску актывістаў « Альтэрнатывы » Алега Корбана і Уладзіміра Сяргеенку па непадцверджанай афіцыйна інфармацыі невядомым чынам паспелі асудзіць . Суд Партызанскага раёна вынес пастанову аб пакаранні іх арыштам на 10 сутак кожнага за дробнае хуліганства . Праваабаронца Наста Лойка паведаміла аб гэтым на сваёй старонцы ў facebook. Зараз высвятляюцца акалічнасці адміністратыўнай справы і суду . Актывіста Аб ' яднанай грамадзянскай партыі Антона Жылко , затрыманага раніцай 3 ліпеня ў сваім доме , таксама прысудзілі да арышту . Алега Корбана супрацоўнікі міліцыі забралі з кватэры раніцай 2 ліпеня і адвезлі ў Партызанскі РУУС Мінска . Сталі вядомыя падрабязнасці судоў над прэвентыўна затрыманымі актывістамі . Яны адбыліся 4 лі

