Бабруйск : Два гады пазбаўлення волі за гвалт над супрацоўнікам міліцыі
13.11.2020 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, сілавыя структуры Суд над Ягорам Храменем . Фота : bobr.by Вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Бабруйска Ягора Храмені , якога вінавацілі ў гвалце над супрацоўнікам міліцыі ( арт . 364 КК ). 13 лістапада суддзя раённага суда Антон Дудаль прызнаў Храменю вінаватым і абвесціў прысуд : 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму з выплатай маральнай шкоды ў памеры 1 000 рублёў . Пацярпелы , супрацоўнік міліцыі Дзміртый Сакун на папярэднім судовым пасяджэнні патрабаваў кампенсацыю ў памеры 5 тысяч рублёў .

