Тыдзень у Мінску пачаўся з судоў
10.04.2017 Тэгі: адміністратыўны пераслед, акцыі, свабода мірных сходаў Сёння ў сталічных судах разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадскіх актывістаў , якія бралі ўдзел у акцыях па абароне ахоўнай зоны Курапатаў , каля будынку КДБ у Мінску 24 сакавіка , а таксама на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка . У судзе Першамайскага раёну Менска 10 красавіка судзяць актывістаў Рамана Пратасевіча , Насту Дашкевіч , Вольгу Нікалайчык , Леаніда Кулакова . Таксама суд чакае і старшыню руху « За свабоду » Юрася Губарэвіча . Суд над актывістам " Еўрапейскай Беларусі " Леанідам Кулаковым, які дагэтуль адбывае папярэдні арышт на 25 сутак , перанеслі на 21 красавіка . Яго вінавацяць у акцыі пратэсту па абароне Курапат . дапоўнена

