Хроніка пераследу ўдзельнікаў акцыі пратэсту : затрыманні , суды , арышты
24.03.2017 Тэгі: адміністратыўны пераслед, затрыманні У Беларусі штодня адбываюцца масавыя затрыманні удзельнікаў « Маршаў недармаедаў », якія прайшлі ў розных гарадах . Лік затрыманых і асуджаных ідзе на сотні. Бабруйск . Тут працягнецца разгляд адміністрацыйнай справы Галіны Смірновай . Яе затрымалі ў маршрутцы , калі яна вярталася з Мінску . Актывістку вінавацяць па арт . 23.34 КаАП за тое , што яна змясціла на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках інфармацыю пра Марш недармаедаў , што плануецца на 26 сакавіка ў розных гарадах краіны . Супрацоўнікі ГАУС Бабруйска ў адносінах да Галіны Смірновай склалі пратакол апытання . У яе адабралі ноўтбук і тэлефон , што былі пры ёй . Учора Смірнову адпусцілі з міліцыі , сказалі каб заехала у пракуратуру на размову . Суд пачнецца сёння ў 16.30. Справу

