30.07.2020 / 13:58
« Хто не задаволены ўладай , хай працуюць на кірмашы » — настаўніца звольнілася пасля такіх слоў дырэктара гімназіі , які таксама ўзначальвае выбаркам Алена Смірнова — настаўніца англійскай мовы . Апошні год яна працавала ў беларускамоўнай гімназіі № 4. Паводле яе слоў , нядаўна дырэктар гімназіі правёў сход , на якім у тым ліку абмяркоўвалася тэма выбараў . Нібыта ў яго ёсць спісы тых , хто збіраецца галасаваць за альтэрнатыўных кандыдатаў . « Хай тыя , хто не задаволены цяперашняй уладай , ідуць працаваць на кірмашы », — цытуе свайго былога кіраўніка Алена Смірнова . Пасля такой заявы яна напісала заяву на звальненне , піша TUT.BY.

