Падлеткам у Мазыры прысудзілі па годзе пазбаўлення волі ўмоўна за
камяні ў бок міліцэйскага аўтамабіля 30.11.2020 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, сілавыя структуры Юрый Мельчанка і Сяргей Лягун з законнымі прадстаўнікамі ў судзе . Падлеткі ўдзельнічалі ў мірным сходзе , падчас якога група людзей у адказ на жорсткасць сілавікоў кінула некалькі камянёў у бок машыны ўнутраных войскаў . 30 лістапада намесніца старшыні суда Мазырскага раёна Элеанора Ярмоленка прызнала Сяргея Легуна і Юрыя Мельчанку вінаватымі ў здзяйсненні злачынства , прадугледжанага часткай 1 артыкула 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях , якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прысудзіла па адным годзе пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прывядзення ў выкананне на адзін год кожнаму , піша " Палеская Вясна ".

