Гомельскіх фрылансераў пакаралі буйнымі штрафамі , прычым Ларысу
Шчыракову — за сюжэт , які яна не рабіла 15.04.2016 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода слова Кастусь Жукоўскі . Фота Л . Судаленкі У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 15 красавіка адбыўся разгляд адміністрацыйных пратаколаў , складзеных міліцыяй у дачыненні журналістаў - фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Ларысы Шчыраковай . Іх абвінавацілі ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП – незаконны выраб прадукцыі СМІ . З міліцэйскага пратаколу вынікае , што фрылансеры « злоўжывалі правамі і парушалі абавязкі журналістаў », парушаючы заканадаўства , не маючы акрэдытацыі пры МЗС у якасці карэспандэнтаў замежных СМІ , вырабілі сюжэт для тэлеканалу « Белсат » пра ўцекачоў з Украіны . Сведкам на судзе выступала старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк .

