3атрыманні 30 жніўня ў Мінску і рэгіёнах . Спіс
30.08.2020 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў, затрыманні Мірная акцыя пратэсту ў Мінску 30 жніўня 2020 года . Фота spring96.org 30 жніўня - 22 дзень мірных пратэстаў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд . Людзі выходзяць у розных гарадах краіны і патрабуюць сыходу Лукашэнкі , вызвалення палітвязняў і правядзення новых празрыстых выбараў . На 14 гадзін прызначаныя акцыі пратэсту ў Мінску і рэгіёнах . Сілавікі выставілі агароджы і спецтэхніку на плошчы Незалежнасці і каля стэлы " Мінск - горад - герой ". Закрытыя станцыі метро ў цэнтры , а таксама назіраюцца праблемы з мабільнай сувяззю . дапоўнена

