Леанід Кулакоў асуджаны на 10 сутак , Вольга Нікалайчык збірае торбу
23.03.2018 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Расцяжка з надпісам " Свабоду Хартыі '97". Фота з сацыяльных сетак . Як паспеў паведаміць ПЦ " Вясна " сам актывіст Леанід Кулакоў, каля 12 гадзін міліцыя ўварвалася да яго ў хату , пасля таго , як ён пад пагрозамі быў вымушаны адчыніць ім дзверы . Капітан міліцыі Васіль Дзегцяроў паведаміў яму , што ён павінен праехаць з імі ў РУУС Першамайскага раёна , бо яшчэ 19 сакавіка адбыўся суд па адміністрацыйнай справе супраць яго . Цяпер Леаніда Кулакова ўзнікла рэзкая неабходнасць азнаёміць з рашэннем суда . Сувязь з актывістам перарвалася . дапоўнена

