На грамадскага актывіста з Баранавічаў Рыгора Грыка складзены пратакол
за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 12.03.2016 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Рыгор Грык . 11 сакавіка грамадскі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык атрымаў копію пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч . 3 арт .23.34 КаАП РБ ( парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства паўторна на працягу года ) ад 28.02.2016 г . Суправажальная запіска за подпісам начальніка Цэнтральнага РАУС Мінска падпалкоўніка Артура Шахлая ўтрымлівае ўказанне на тое , што копія пратакола накіроўваецца Рыгору Грыку , а таксама тлумачацца правы і абавязкі асобы , якая прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці . Пры гэтым ліст прыйшоў актывісту з Баранавіцкага ГАУС . Рыгор Грык удзельнічаў у мітынгу прадпрымальнікаў 28 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску . Ён пра

