Суды над удзельнікамі мірных акцый і сустрэч працягваюцца
25.05.2020 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Дар ' я Юрчанка , фота " Віцебскай Вясны " У Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім і акцый па " кармленні галубоў ". 25 траўня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску суддзя Юрый Урбан разгледзеў адміністрацыйную справу ў дачыненні да віцяблянкі Дар ' і Юрчанка. Дзяўчыну прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ( ч .1 арт . 23.34 КаАП ) і аштрафавалі на 25 базавых велічыняў , паведамляе " Віцебская Вясна ". Гэта ўжо другі штраф , які жыхарка Віцебску атрымала цягам месяца . 18 траўня Дар ' ю аштрафавалі на 540 рублёў за кармленьне галубоў ( суддзя Алена Цыганкова ). дапоўнена

