За слова " ўзурпатар " у адрас Лукашэнкі жыхара Баранавічаў асудзілі на 2
гады " хатняй хіміі " 31.05.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, дыфамацыя Ілюстрацыйнае фота 31 траўня суд Баранавіцкага раёна і г . Баранавічы асудзіў 47- гадовага Вячаслаў Кульбу паводле абвінавачвання ў публічнай абразе прэзідэнта ( ч . 1 арт . 368 КК ) на два гады " хатняй хіміі ". Судовае пасяджэнне доўжылася адну гадзіну . Справу вяла суддзя Юльяна Шчэрба. Бок дзяржабвінавачання прадстаўляла Картыш. Абвінавачаны адмовіўся ад паслуг адваката , абараняў сябе сам . Паводле абвінавачвання , Вячаслаў Кульба 20 лістапада 2020 года ў перыяд часу з 22.15 да 22.25 хвілін , " знаходзячыся ў стане алкагольнага ап ' янення на АЗС " Беларусьнефть " у прысутнасці аператараў АЗС Чычкан і Фурс , наўмысна , маючы мэту на публічную абразу дзейнага прэзідэнта А . Р . Лукашэнкі ,

