У рэгіёнах судзяць затрыманых у звязку з акцыямі 1 траўня
02.05.2017 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў 2 траўня ў Гомелі і Брэсце судзяць актывістаў і журналістаў , затрыманых напярэдадні і падчас акцыяў пратэсту , якія адбыліся 1 траўня . Гомель У судзе Навабеліцкага раёна быў разгледжаны адміністрацыйны пратакол за “ дробнае хуліганства ” ( артыкул 17.1 КаАП ) у дачыненні да журналіста - фрылансера , сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Яўгена Меркіса. Судздзя Сяргей Новікаў аштрафаваў абвінавачанага ў « лаянцы » Меркіса на 5 базавых велічыняў . Калегі журналіста мяркуюць , што ён быў прэвентыўна затрыманы міліцыяй з мэтай не даць весці жывую трансляцыю з мітынгу , які ладзілі ў горадзе дэмакратычныя актывісты . дапоўнена

