Гамяльчук скардзіцца на катаванні і знявагу з боку міліцыі
06.10.2015 Тэгі: адміністратыўны пераслед, катаванні Дзяніс Яўсеенка . Фота Ларысы Шчыраковай . Інвалід 2- й групы Дзяніс Яўсеенка скардзіцца ў пракуратуру на незаконныя дзеянні супрацоўніка Навабеліцкага РАУС оперупаўнаважанагаАрцёма Сюртукова , а таксама абскарджвае прысуд Навабеліцкага суду ў абласным судзе Гомеля . Ну думку інваліда , ён быў падвергнуты катаванням з боку супрацоўніка міліцыі і пазбаўлены права на аб ' ектыўнае судовае разбіральніцтва . Існуе дзве версіі абставінаў правапарушэння : версія Дзяніса Яўсеенкі і оперупаўнаважанага РАУС Навабеліцкага р - на Арцёма Сюртукова , якія жывуць на адной вуліцы ў суседніх дамах . Са слоў сп . Яўсеенкі , у абед 26 верасня ён гуляў са сваймі малымі дзецьмі ля сваёй хаты па вул . 1- ы завулак Ільіча . У гэты час сп . Яўсеенка слухаў у п

