Міліцыя запалохвае мазырскага ўдзельніка акцыі пратэсту 21 кастрычніка
13.11.2017 Тэгі: адміністратыўны пераслед, скаргі, свабода мірных сходаў Уладзімір Неўмяржыцкі . Фота з сацыяльных сетак . Адгалоскі " Марша абураных беларусаў -2.0" дакаціліся і да Мазыра : участковы распытваў мазыраніна паб тым , колькі яму заплацілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску Жыхар Мазыра Уладзімір Неўмяржыцкі, прыехаўшы 21 кастрычніка па асабістых справах у Мінск , вырашыў схадзіць на Кастрычніцкую плошчу , паколькі чуў , што там плануюць правесці акцыю – “ Марш абураных беларусаў ”. Прайшоўшы з калонай да Чырвонага касцёла , ён заспяшаўся на вакзал , бо меў адваротны квіток да Мазыра .

