У цэнтры Менску на Дзень Волі затрымалі палітыкаў і
музыкаў. ФОТА, ВІДЭА 25 сакавік 2019, 18:00 АБНОЎЛЕНА 25 сакавік 2019, 22:44 Прынамсі восем чалавек, уключна з палітыкамі Мікалаем Казловым і Віталём Рымашэўскім, затрыманыя на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Менску 25 сакавіка. За некалькі кварталаў ад яе затрыманыя музыкі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зьміцер Вайцюшкевіч і Павел Аракелян, якія рыхтаваліся да імправізаванага выступу на Камсамольскай вуліцы. Ніякіх акцыяў на дзень або вечар 25 сакавіка ў Менску не анансавалі, але ў цэнтры сталіцы зранку дзяжурылі аўтазакі і «людзі ў цывільным». Апэратыўна атрымаць камэнтар менскай міліцыі не ўдалося. Затрыманьні, пра якія вядома: 1. Алена Талстая 2. Віталь Рымашэўскі 3. Мікалай Казлоў 4. Віктар Кавалькоў (айцец Вікенцій) 5. Юры Палейка 6. Міхаіл Савіцкі 7. Андрэй Рогаў 8. Сяргей Кісель 9.

