Змітра Крамянецкага прысудзілі да 10 сутак арышту
26.08.2014 Тэгі: адміністратыўны пераслед Зміцер Крамянецкі Адміністратыўная справа актывіста “ Маладога фронту ” Зміцера Крамянецкага разглядаецца ў судзе Савецкага раёна Менска . Яго вінавацяць у дробным хуліганстве ( арт .17.1 КаАП РБ ) – брыдкаслоўе . Суддзя – Арцём Бяскішкі . Прысуд традыцыйны - 10 сутак арышту . Нагадаем , што Крамяняцкага міліцыянты забралі проста з дома . Пра затрыманьне ягоная дзяўчына паведаміла праваабаронцы Насьце Лойцы . Учора быў затрыманы і арыштаваны на 10 сутак актывіст Z мены Павел Вінаградаў . Таксама супрацоўнікі міліцыі ламіліся ў кватэру актывіста « Маладога фронту » Рамана Васільева. Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы « Фэйсбук » Мікалай Дземідзенка . Твитнуть

