Паўтара года " хатняй хіміі " атрымаў жыхар Мінскага раёна за абразу
баранавіцкага міліцыянта 03.06.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед суд Мінскага раёна . У судзе Мінскага раёна была разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара пасёлка Сосны , кіроўцы таксі Сяргея Шарына , абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады ( арт . 369 Крымінальнага кодэксу ). Справу разглядала суддзя Анжаліка Казлова . Шарын абараняў сябе сам , без адваката .

