За ўдзел у " Маршы адзінства " мінчукам прысудузілі па два з паловай гады
“ хіміі ” 26.11.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні Руслан Цюрлік ( злева ) на волі Суд Заводскага раёна Мінска 26 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да палітвязня Кірылы Жогалева і Руслана Цюрліка . Абодвух абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў , якія груба парушаюць грамадскі парадак , альбо ў актыўным удзеле ў іх ( ч .1 арт 342 Крымінальнага кодэкса ). Справу разглядаў суддзя Алег Каляда. Дзяржабвінаваўца – пракурор Мікіта Савіцкі .

