Два гады " хатняй хіміі " за " счэпку ". Гродзенцаў працягваюць судзіць за
ўдзел у леташнім " Маршы адзінства " 19.11.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, свабода мірных сходаў Гэтым разам суд Кастрычніцкага раёна Гродна разгледзеў крымінальную справу 28- гадовай бухгалтаркі Дар ' і Давідовіч . Дзяўчыну прызналі вінаватай ва ўдзеле ў " Маршы адзінства " 6 верасня мінулага года паводле ч . 1 арт . 342 КК — " Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў , якія груба парушаюць грамадскі парадак , або актыўны ўдзел у іх ". Суды над гродзенцамі за ўдзел у леташнім " Маршы адзінства " працягваюцца . Большасць гэтых працэсаў падобныя : прыкладна адны і тыя ж абвінавачванні зачытвае пракурор , прыкладна адны і тыя ж пытанні задаюць абвінавачаным , прыкладна адны і тыя ж прысуды ім выносяць . Змяняюцца толькі прозвішчы , дэталі справы і лёсы падсудных . Амаль кожнага з іх прысудж

