У рэгіёнах працягваюцца суды “ за Дзень Волі ”
26.03.2018 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Напярэдадні Дня волі па ўсё краіне прайшлі затрыманні актывістаў . 26 сакавіка над многімі адбыліся суды ў рэгіёнах . У Салігорску 24 сакавіка быў затрыманы сябра Руху “ За Свабоду ” Уладзімір Шыла . На яго быў складзены пратакол па арт . 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь ( непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі ). 26 сакавіка актывіст атрымаў штраф памерам 3 базавыя велічыні . дапоўнена

