Гомельская Вясна
праваабарончы сайт Актывіст Ільля Міронаў атрымаў яшчэ 5 сутак 23.10.2020 Ільля Міронаў Такое рашэнне вынес суддзя Навабеліцага суду Манжус у дачыненні да актывіста , які ўжо адбывае ў ізалятары Гомля 10 – дзённы арышт за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве . Ільле Міронаву паставілі ў віну эпізод , які адбыўся 5 верасня каля АУСу Навабеліцкага раёну . Раніцою актывіст прыйшоў у пастарунак каб напісаць заяву наконт затрымання Таццяны Бачурнай. Там ужо сабраліся каля 15 чалавек , якія таксама прыйшлі напісаць аналагічныя заявы . У будынак іх не пусцілі . Але далі аркушы паперы А 4 каб яны напісалі заявы , што яны і зрабілі . Ільля Міронаў напісаў на аркушы “ Сваіх не кідаем ” і ўсе разам сфатаграфаваліся . За фатаздымак з гэтым надпісам суддзя Манжус і пакараў актывіста 5 суткамі

