Антону Жылко прысудзілі пяць сутак арышту
24.03.2014 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед Антон Жылко Сябра АГП Антона Жылко сёння судзілі ў судзе Партызанскага раёну за распаўсюд улётак да Дня волі . Акцыя на 25 сакавіка дазволеная ўладамі . Нагледзячы на гэта , 21 сакавіка кандыдата ў дэпутаты Жылко затрымалі каля ўваходу ў метро на станцыю « Трактарны завод », дзе разам з сваёй даверанай асобай Ганнай Канапацкай ён раздаваў улёткі і запрашэнні на сустрэчу з выбарцамі . У выніку на Антона Жылко быў складзены адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу 23.32 КаАП аб парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў . У выніку яму прысудзілі пяць сутак арышту . Аднак пакінулі на свабодзе да абскарджвання рашэння суда . Жылко накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд , дзе ён пазначыў , што ў ягоных дзеяннях не было складу правапаруш

