Затрыманні ў Гомелі
01.05.2017 Тэгі: затрыманні У Гомелі напярэдадні першамайскай акцыі адбыліся затрыманні шэрагу актывістаў і журналістаў , якія пераследваліся за сваю актыўнасць падчас лютаўскіх і сакавіцкіх пратэстаў , якія ў гэтым абласным цэнтры адзначаліся шматлюднасцю . Пра затрыманні паведамляе праваабаронца Андрэй Стрыжак на сваёй старонцы ў Фэйсбуку . Журналіст - фрылансер Яўген Меркіс затрыманы 30 красавіка ў Навабеліцкім раёне , дастаўлены ў ІЧУ ( мяркуючы па ўсім , да 2 траўня будзе ўтрымлівацца там да суда ). Грамадзянскі актывіст Андрэй Макараў затрыманы раніцай 1 траўня на выхадзе з дому . Яго месцазнаходжанне і лёс удакладняецца . Актывіст Незалежнага прафсаюза РЭП Віктар Рубцоў, затрыманы каля пад ' езда свайго дома , паведаміў , што яго прывезлі ў РАУС Савецкага раёна . Журналістка Марына

