Лукашэнка: "Можа, я толькі цяпер гатовы быць
прэзыдэнтам" 07 сьнежань 2010, 14:07 АБНОЎЛЕНА 07 сьнежань 2010, 15:04 Радыё Свабода У Менску скончыўся Ўсебеларускі народны сход, у якім браў ўдзел кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Заканчваючы сваю фінальную прамову, ён зьвярнуўся да прадстаўнікоў беларускай дыяспары і паабяцаў, што Беларусь загаворыць па-беларуску «ня сёньня, дык заўтра». Сёньня на сходзе была прынятая рэзалюцыю. На зьезд прыехалі дзьве з паловай тысячы чалавек. 6 сьнежня зь перадвыбарчай прамовай на ім выступіў Аляксандар Лукашэнка. Для выступаў на плянарным пасяджэньні запісалася 29 дэлегатаў і гасьцей. 17.05 Сход завершаны. 17.00 Нельга даць зламаць наш агульны дом — Беларусь. Учора жанчына мітынгавала, скардзілася на судовыя органы. Папрашу, каб гэтыя пытаньні былі перададзены Генпракурору. Мне даводзілася пап

