Жодзінскі гарвыбаркам зарэгістраваў усяго 6 ініцыятыўных груп
14.01.2014 Тэгі: выбары -2014 Назіральнікі адзначаюць скрайне пасіўную сітуацыю з падачай заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання . Працэс рэгістрацыі заяў вылучэнцаў у кандыдаты на мясцовых выбарах будзе праходзіць да 16 студзеня , але на другім паседжанні гарвыбаркаму ў Жодзіне 13 студзеня было зарэгістравана ўсяго 6 ініцыятыўных груп па 6 заявах . Пры гэтым у горадзе сфармавана 36 выбарчых акругаў на 23 выбарчых участках . На другое паседжанне Гарадской выбарчай камісіі ў Жодзіне назіральніка Аляксея Лапіцкага запрасіла па тэлефоне сакратарка камісіі , начальніца арганізацыйна - кадравага аддзелу гарвыканкама Таццяна Краўцэвіч. На паседжанні прысутнічала 11 сябраў камісіі ( на другім пытанні да працы

