Старшыню Партыі БНФ таксама чакае суд за акцыю 20 снежня
12.01.2020 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода мірных сходаў Рыгор Кастусёў . Супрацоўнікі Шклоўскага РАУСа 10 студзеня склалі пратакол правапарушэння за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 20 снежня на старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва . Па інфармацыі сайта Партыі БНФ, яшчэ 5 студзеня дахаты да Рыгора Кастусёва прыйшлі міліцыянты , якія хацелі ўручыць палітыку позву ў міліцыю . Прымаць позву старшыня Партыі БНФ адмовіўся і ў выніку праваахоўнікі кінулі яе ў паштовую скрыню . Паводле позвы , Рыгора Кастусёва выклікалі на 10 студзеня ў РАУС Шклоўскага раёна ў якасці асобы , у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс . Палітык не згодны з тым , што ён парушыў заканадаўства , аб чым зрабіў адпаведную адзнаку ў пратаколе : Дата суда над палітыкам пакуль праваабаронцам невядомая . Т

