Гомель спрабуюць зачысціць ад незалежных журналістаў перад прыездам
прэзідэнтаў 24.10.2018 Тэгі: адміністратыўны пераслед, свабода слова Будынак Гомельскага аблвыканкама . Фота : Радыё Свабода . Буда - Кашалёўскі раённы суд выклікае на разгляд адміністрацыйных пратаколаў двух журналістаў - фрылансераў з Гомеля : 25 кастрычніка – Андрэя Толчына, 26 кастрычніка – Кастуся Жукоўскага. Інфармацыю перадае Служба маніторынгу ГА " Беларуская асацыяцыя журналістаў " “ Улады прыдумалі так , каб нейтралізаваць нас да прыезду Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі ў Гомель на першы Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны ”, – лічыць Кастусь Жукоўскі .

