За каментар пра Караева мінчука асудзілі да чатырох гадоў " хатняй хіміі " і
прымусовага лячэння 22.04.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, грамадства, ціск У судзе Ленінскага раёна вынеслі прысуд 48- гадоваму Дзмітрыю Пашкевічу . Яго прызналі вінаватым паводле і асудзілі да чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову , а таксама — да прымусовага лячэння : Пашкевіч мае псіхалагічныя асаблівасці . Справу разгледзела суддзя Марына Запаснік. Каментар на спартовым сайце Дзмітрыя Пашкевіча прызналі вінаватым , што 28 верасня ён размясціў на спартовым сайце " Трыбуна " каментар , у якім змяшчалася падахвочванне да здзяйснення гвалту над міністрам МУС Караевым . У каментары прысутнічалі словы " трэба забіць ...". Паведамленне было выяўленае падчас маніторынгу спецыяльным аддзелам на наступны дзень . Пашкевіча затрымалі 28 студзеня , тады ж з дома

