«Вы нам пагражаеце?» Як ва ўстанове Кіраўніцтва спраў
прэзыдэнта зьбіралі подпісы за Лукашэнку (аўдыё) 05 чэрвень 2020, 16:42 Іна Студзінская У Палацы Рэспублікі прымусова і ў працоўны час зьбіралі подпісы за Лукашэнку. Паводле дырэктара Палаца, зьбіраў подпісы намесьнік старшыні прафкаму з уласнай ініцыятывы. Праведзены разбор, ініцыятар збору подпісаў звольнены, перад супрацоўнікамі выбачыліся. Радыё Свабода атрымала аўдыёзапіс сходу ў Палацы Рэспублікі, дзе ў працоўны час ідзе збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Паводле словаў зборшчыка, ён «выконвае распараджэньне дырэктара». УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі «Хто ня памятае свае пашпартныя дадзеныя, яны ёсьць у аддзеле кадраў» На аўдыёстужцы, якую даслалі на Свабоду, мужчынскі голас ставіць задачу: «Кожны з вас павінен унесьці дадзеныя, паставіць

