jsonIcon
csvIcon

Скачайте базу в
нужном формате

downloadIcon
jsonSmIcon
csvSmIcon
luka.zone
Русский
English
Polski

.onion зеркало

onionLogo
langIcon
Русский
English
Polski

Поделитесь
информацией

mailIcon

Узнайте больше
о проекте

Our vision

Баранавічы : Мікола Чарнавус аштрафаваны на 6,3 мільёнаў .

Источник
spring96.org
Дата архивации
26 апреля 2023 г.
Страниц
6

13.05.2016 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед Крыніца: Радыё « Свабода » Баранавіцкі сябра партыі БНФ Мікола Чарнавус аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (6,3 мільёнаў рублёў ) за правядзеньне несанкцыянаванага пікету . Як распавёў Свабодзе Мікола Чарнавус , суд адбываўся за акцыю 28 сакавіка , калі грамадзкі актывіст стаяў з плякатам супраць падвышэньня пэнсійнага ўзросту на плошчы Леніна ў Баранавічах : « У судзе я выказаў недавер судзьдзі і хадайнічаў аб адводзе . Я не давяраю ёй таму што , быў далучаны да матэрыялаў справы пратакол , які складаў міліцыянт праз некалькі дзён пасьля 28 сакавіка , які там ня быў і мяне не бачыў . І я сам з матэрыяламі справы , з пратаколам ня быў азнаёмлены . Аднак , суд адбыўся і мяне аштрафавалі . Буду абскарджваць ,» — кажа баранавіцкі апазыцыянэр .

Скачать PDF

Русский
EnglishPolski
luka.zone © 2022–2026