У Гародні затрыманы актывіст Ежы Грыгенча
07.03.2017 Тэгі: свабода мірных сходаў, затрыманні Ежы Грыгенча і Сяргей Верамеенка . Ежы Грыгенча , актыўны ўдзельнік маршу Недармаедаў у Гародні , актывіст АГП , затрыманы 7- га сакавіка супрацоўнікамі міліцыі і дастаўлены ў Кастрычніцкі РАУС Гародні . Пра гэта паведамляе " Гарадзенская Вясна ". Па папярэдніх дадзеных яго звінавачваюць у тым , што ён расклейваў улёткі , якія запрашалі грамадзян гораду прыйсці на акцыю 15- га сакавіка на Дзень Канстытуцыі . дапоўнена

