Паўтары гады калоніі прысудзіў суд Іллю Лабцэвічу , які бараніў ад амапу
сваю маці 27.11.2020 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, сілавыя структуры Ілля Лабацэвіч . Фотакалаж з dissidentBY Жыхару Наваполацка Іллю Лабацэвічу 27 лістапада суд Наваполацкага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе за нібыта гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да супрацоўніка міліцыі . Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на актывістку Марыну Касінераву . Вядома , што ў адзін з нядзельных маршаў 14 верасня малады чалавек гуляў з маці , калі побач з імі амапаўцы пачалі збіваць чалавека . Яны вырашылі заступіцца за хлопца . У выніку іх таксама пачалі збіваць . Ілля стаў бараніць ад удараў маці , за што атрымаў сур ' ёзны ўдар па галаве дубінкай . Суддзя Віталь Лапко агучыў прысуд : паўтары гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму .

