Акцыі за незалежнасць Беларусі : афіша судоў на 8-10 студзеня
09.01.2020 Тэгі: суды, адміністратыўны пераслед, акцыі, свабода мірных сходаў Рэпрэсіі супраць удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый за незалежнасць Беларусі , якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 снежня , працягваюцца . Ужо адбыліся дзясяткі судовых працэсаў , якія скончыліся буйнымі штрафамі і суткамі . Па артыкуле 23.34 КаАП ( удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ) былі пакараныя арыштамі на 5-15 сутак адзінаццаць актывістаў . Каго яшчэ чакаюць суды за снежаньскія антыінтэграцыйныя акцыі ? " Вясна " падрыхтавала расклад судоў на 8-10 студзеня . Акцыя супраць інтэграцыі . Фота : " Радыё Свабода " Інфармацыя будзе абнаўляцца і дапаўняцца . 8 студзеня Суд Маскоўскага раёна г . Мінска Алена Талстая: 10:00, ч . 3 арт . 23. 34 КаАП ; Віктар Савіч: 10:00, ч . 1 арт . 23.34 КаАП ; Вячаслаў Касі

