На два гады калоніі асудзілі мінчука за кінуты ў міліцэйскі аўтобус шкляны
келіх 07.09.2021 Тэгі: суды, крымінальны пераслед Фота ілюстрацыйнае , udf.name У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 7 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Зайкоўскага . Яго абвінавацілі па артыкуле 364 КК РБ ( Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў ). Вяла працэс суддзя Юлія Густыр, дзяржаўны абвінаваўца - Нічыпарук . На папярэднім пасяджэнні пракурор запрасіў для Зайкоўскага два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму .

