Спіс затрыманых у Беларусі 13 верасня . Абнаўляецца
13.09.2020 Тэгі: свабода мірных сходаў, затрыманні У нядзелю , 13 верасня , сілавікі працягваюць затрымліваць актывістаў і мірных дэманстрантаў . У Мінску перад пачаткам Марша герояў зафіксаваны жорсткія затрыманні людзей , якія шлі на мірны сход , а таксама пасля яго . Пры затрыманнях некаторыя дэманстранты былі моцна збітыя сілавікамі . Сваякі затрыманых паведамляюць пра іх збіццё ўжо пасля затрымання . " Вясна " вядзе спіс затрыманых , які пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца . Па стане на 15:00 МУС паведаміла, што ў Мінску затрымана каля 250 чалавек. Па дадзеных МУС па стане на 19:00 у Мінску затрымана больш за 400 чалавек. Таксама МУС паведаміла, што падчас пратэстных акцый у Віцебску было затрымана 14 чалавек . У 11 гадзін 14 верасня МУС паведаміла, што ў Беларусі падчас пратэстных ак

