" Двое супрацоўнікаў хадзілі па людзях ", — мінчук пра ўмовы ўтрымання ў
Жодзіне ў сакавіку 22.03.2022 Тэгі: адміністратыўны пераслед, ціск, умовы ўтрымання, пенітэнцыярная сістэма, свабода мірных сходаў, рэпрэсіі За першыя два тыдні сакавіка за кратамі апынуліся больш за 600 беларусаў , якіх прэвентыўна затрымлівалі да асноўнага дня галасавання на рэферэндуме , а таксама на антываенных акцыях . Камеры былі перапоўненыя , затрыманым не выдавалі матрацы і пасцельную бялізну , а супрацоўнікі ІЧУ Жодзіна неаднаразова ўжывалі фізічную сілу супраць пратэстоўцаў . Былы арыштант распавёў " Вясне " пра жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў жодзінскага ізалятара з затрыманымі , пра ўмовы ўтрымання і " страчаныя " рэчы пасля арышту .

